«5-ці, 10-ці, кілаграмовыя шчупакі ад задухі амаль выпрыгвалі на бераг».
На старыцах САЖА, ва ўрочышчы КЛЁНКІ, ў апошнюю пятніцу студзеня, назіраўся масавы мор рыбы. Вестка аб заморы хутка абляцела навакольныя вёскі і Гомель. Лавілі рыбу хто чым мог-рукамі, падсакамі! Адпілуеш кавалак лёду каля берага і рыбы ідзе на чыстую воду — налавілі шмат! Але гэта уратавала сітуацыю-узровень кіслароду падняўся, большасць рыбы дзякуючы гэтаму выжыла і вярнулася на глыбіню! Аб надзвычайным здарэнні ў гарадскую і раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паведамлялі многія жыхары Гомеля. У гэты ж дзень для аналізу сітуацыі на месца выехалі прыродаахоўныя службы рэгіёну. Па выніках выпрабаванняў лабараторыі аналітычнага кантролю, у вадзе, ўзятай з некалькіх розных пунктаў вадаёма, апынуўся нізкі ўзровень кіслароду.
Такая сітуацыя на большасці азёр і старыц вобласці!
— Колькасць кіслароду ў вадзе закрытых вадаемаў і старыц — катастрафічна знізілася. Пры норме не менш 4,0 мгО2 / дм3 месцамі ўсяго 1,2.
Прычынай такога паніжэння ўзроўню кіслароду, які і справакаваў задуху рыбы, спецыялісты называюць рэзкі перапад тэмпературы і ціску ў вадзе, гніенне водарасцяў.
Варта адзначыць, што стан кіслароду ў водах гомельскай вобласці прыродаахоўнымі службамі кантралюецца пастаянна. На Гомельшчыне каля 20 тысяч азёр і старыц з затокамі-усе не пракантралюеш і не усочыш!
Надзея на мясцовых жыхароў — трэба РАТАВАЦЬ РЫБУ! Секчы лункі, лавіць рыбу а потым, ставіць у іх саламяныя снапы, насычаць ваду кіслародам.
Кастусь Жукоўскі.Спецыяльна для ТВ