П’яны расеец на аўтамабілі спрабаваў прарвацца ва Украіну праз пункт пропуску “Новаазоўск”

Украінскім памежнікам прыйшлося страляць у паветра і прымусова спыняць аўтамабіль парушальніка.

Памежнікі Данецкага пагранічнага атрада затрымалі расейца, які спрабаваў прарвацца ў Украіну праз пункт пропуску “Новоазовск”, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.

Як паведамілі ў ведамстве, мужчына на аўтамабілі “Хюндай” расійскай рэгістрацыі не выканаў патрабаванні пагранічнага нарада аб прыпынку і хацеў праехаць на тэрыторыю Украіны.

Пагранічны нарад затрымаў парушальніка з дапамогай сродкаў прымусовага спынення і зрабіўшы папераджальны стрэл у паветра. Пасля высветлілася, што кіроўца аўтамабіля знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Расеец прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, паведамілі ў Дзяржпагранслужбе.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика