ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ АБ ВУЛІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ

Ініцыятыва Кіно ў пераходзе прапануе наведаць публічныя лекцыі, якія адбудуцца ў кавярні “Чайная комната” (Менск, пр-т Незалежнасьці, 44, уваход са двара).

15 сьнежня а 18.00 адбудзецца публічная лекцыя “Вулічныя арт-інтэрвенцыі: маем права?”. Ролю сьпікера будзе выконваць SIGNAL – некамэрцыйны праект, які займаецца прамоцыяй стрыт-арту й паблік-арту як сродкаў вольнага самавыражэньня і ўдзелу грамадзянаў у жыцьці гораду.

17 сьнежня а 18.00 адбудзецца публічная лекцыя “Street Art: пратэст ці грошы?”. Ці варта называць Street Art’ам тое, што малюецца за грошы? Якім чынам маляваньне за грошы суадносіцца з маляваньнем пад пагрозай штрафаў і арыштаў? Што сталася з пратэстным характарам вулічнага мастацтва?

18 сьнежня а 18.30 адбудзецца публічная лекцыя “Вулічны тэатар: назад у будучыню”. Творчая суполка “Тэатр 42” распавядзе пра вулічны тэатар у кантэксьце пазітыўнай творчай актыўнасьці, адсутнасьці рамачных межаў, свабоды.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся ў сацыяльных сетках УКантакце  і Фэйсбук ці праз тэл. +375 29 513 27 81 (Настасься).

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика