ПРЫЁМ ЗАЯВАК НА КІНАФЭСТЫВАЛЬ CINEMA PERPETUUM MOBILE

Адкрыты прыём заявак да ўдзелу ў IV фэстывалі кароткамэтражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile, які пройдзе ў красавіку 2015 году.

Кінафэстываль Cinema Perpetuum Mobile скіраваны на прасоўваньне незалежнага, аўтарскага кіно, падтрымку беларускага кінематографу й дапамогу фільммэйкерам-пачаткоўцам, а таксама на стварэньне пляцоўкі для дыялёгу паміж кінасупольнасьцямі па ўсім сьвеце. Кінафэстываль ствараецца на прынцыпах адкрытасьці, самаарганізацыі ды празрыстасьці. Любы чалавек можа далучыцца да агульнай справы й дапамагаць у арганізацыі фэстывалю.

Да ўдзелу ў фэстывалі прымаюцца фільмы працягласьцю ня больш за 35 хвілінаў, створаныя не раней за 1 студзеня 2013 году.

Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку і даслаць фільм.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 лістапада 2014 г.

З умовамі ўдзелу можна азнаёміцца на сайце фэстываля.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика