Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сустрэўся з бацькамі гамельчаніна Міхаіла Жызьнеўскага

Прэзыдэнт Украіны запэўніў, што будзе шукаць заканадаўчую магчымасьць уганараваць памяць загінуўшага на Майдане беларуса.

Гамельчукоў Ніну і Міхаіла Жызьнеўскіх, бацькоў загінуўшага ў Кіеве падчас падзеяў на Майдане беларуса Міхаіла Жызьнеўскага, прыняў 27 лістапада прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка.

D05AC837 2677 4777 BD05 8D147069AB4D w640 r1 s

Як паведаміла Радыё «Свабода» Ніна Васільеўна, сустрэча цягнулася 20 хвілін. Кіраўнік украінскай дзяржавы запэўніў бацькоў, што будзе шукаць заканадаўчую магчымасьць, каб і Міхаіла Жызьнеўскага, як і загінулых на Майдане ўкраінцаў, уганараваць адпаведным чынам.

Гэтымі днямі бацькі Жызьнеўскага знаходзяцца ў Кіеве. Яны прысутнічалі на ўсталяваньні дошкі памяці сына на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, непадалёк ад месца, дзе Міхаіл загінуў. Бацькі зьвярнуліся з заклікам да прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі зрабіць выключэньне і даць іх сыну званьне Героя Украіны, каб і ў Беларусі нарэшце зразумелі, што сын ахвяраваў жыцьцё за свабоду і незалежнасьць украінскай дзяржавы.

Напярэдадні прэсавы сакратар прэзыдэнта Ўкраіны Сьвятаслаў Цаголка паведаміў Свабодзе, што памяць беларуса Міхала Жызьнеўскага ня можа быць ушанаваная званьнем Героя Ўкраіны, бо існуючае заканадаўства не прадугледжвае такой магчымасьці. Пры гэтым прэсавы сакратар зазначыў:

«Міхал Жызьнеўскі, як і Зураб Хурцыя з Давыдам Кіпіяні, безумоўна, ёсьць героем Украіны. Мы будзем заўжды памятаць і ўшаноўваць іх самаахвярнасьць на карысьць вольнай і незалежнай Украіны».

 

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика