ПРЭМІЯ ІМ. ЛАРЭНЦА НАТАЛІ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ

Эўракамісія праводзіць конкурс на прэмію імя Ларэнца Наталі для журналістаў з усяго свету. Узнагароды атрымаюць па два прэтэндэнты (адзін прафэсійны журналіст і адзін журналіст-аматар) з кожнага рэгіёну: Эўропа, Блізкі Ўсход і арабскі сьвет, Лацінская Амэрыка й краіны Карыбскага басэйну, Афрыка, Азія і Ціхаакіянскі рэгіён. Гран-пры конкурсу складае 5 тыс. эўра.

Да ўдзелу запрашаюцца прафэсійныя журналісты й журналісты-аматары, якія працуюць у друкаваных, анляйн, радыё і тэлевізыйных СМІ і асьвятляюць тэмы разьвіцьця, дэмакратыі й правоў чалавека.

Каб прыняць удзел, неабходна падаць журналісцкія працы, якія былі апублікаваныя ці выйшлі ў эфір у тэрмін з 1 верасьня 2014 г. да 31 жніўня 2015 г. Інфармацыя пра крытэры адбору й правілы падачы заявак – па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 жніўня 2015 г.

Паводле by.odb-office.eu

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика