Праз год украінцы здолеюць вандраваць па Еўропе без віз

eurauaУвядзенне бязвізавага рэжыму паміж Еўрапейскім Саюзам і Украінай магчыма ўжо ў сярэдзіне 2015 года. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на сустрэчы з выконваючым абавязкі кіраўніком Міністэрства замежных спраў Украіны Андрэем Дзешчыцай.

Еўрапейскі палітык адзначыў, што Польшча падтрымае Украіну, калі краіна зробіць усе неабходныя працэдуры для адмены візавага рэжыму. Тады цалкам магчыма, што праз год украінцы змогуць свабодна падарожнічаць па Еўропе.

Сікорскі ўпэўнены, што Украіна зможа рэалізаваць прынятыя Вярхоўнай Радай законы, якія адменяць візавы рэжым з краінамі ЕС.

Раней стала вядома, што ўкраінскі Парламент прыняў чатыры законы для пераходу да другога этапу Плана дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму з ЕС, адзначае facenews.ua.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика