«Правы чалавека на пальцах» едуць у Гомель!

Як наконт таго, каб правесці апошнюю пятніцу чэрвеня цікава і даведацца аб чымсці новым? Усё, што трэба ведаць кожнаму аб правах чалавека, ты можаш даведацца на семінары “Правы чалавека” на пальцах “- 30 чэрвеня ў Гомелі

Калі табе даўно хацелася разабрацца ў гэтай тэме і пагутарыць з тымі, хто працуе з правамі чалавека, то настаў зручны момант, каб усё для сябе высвятліць!

Валантэрская служба “Вясны” прапануе за адзін вечар пазнаёміцца з асноўнымі тэзісамі пра правы чалавека ў простай і дастунай форме.

Як Правы Чалавека могуць дапамагчы ў паўсядзённым жыцці? З якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў? У чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі?

Аб усім гэтым і шмат іншым мы пагаворым на семінары 30 чэрвеня (пятніца). Семінар пройдзе ў Гомелі, пачатак а 18-30. Аб месцы правядзення будзе паведамлена ўдзельнікам, якія запоўняць анкету да 29.06. Працягласць семінара – 2 гадзіны.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.

Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Праграма «Правы Чалавека «на пальцах» з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: [email protected]

Валантэрская Служба “Вясны”

Нашы старонкі Вконтакте и facebook.

 

 

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика