Фундацыя імя Жанны Савэ прапаноўвае стыпендыю па праграме «Публічнае лідарства».
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты з досведам працы ў сферы публічнай абароны інтарэсаў, адукацыі, кіравання, палітыкі, сацыяльных інавацый.
Праграма разлічана на два гады:
Першы год – навучанне і пражыванне ў Манрэалі (жнівень 2015-чэрвень 2016),
Другі год – праца на праектам у сваёй краіне пры падтрымцы арганізатараў праграмы (ліпень 2016-жнівень 2017).
Патрабаванні да кандыдатаў
- узрост 25-30 гадоў
- вышэйшая адукацыя
- прафесійны досвед у рэлевантнай сферы 3 гады
- добрае валоданне ангельскай мовай
- веданне францускай мовы – перавага.
Фінансавыя ўмовы
Cтыпендыя і пражыванне забяспечваюцца фундацыяй.
Дэдлайн – 1 верасня 2014.
Патрабаванні да заяўкі і дэтальнае апісанне праграмы – на сайце www.jeannesauve.org.