ПРАГРАМА ПАДТРЫМКІ ЛЯКАЛЬНЫХ ІНІЦЫЯТЫВАЎ

Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” запрашае да супрацоўніцтва й прапаноўвае праграму доўгатэрміновай падтрымкі для групаў лякальных актывістаў.

Мэта праграмы – разьвіцьцё лякальнага актывізму, спрыяньне людзям, якія прымаюць актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці свайго рэгіёну, імкнуцца з дапамогаю сваёй дзейнасьці да паляпшэньня ўмоваў жыцьця ў рэгіёне.

Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя грамадзяне, якія цікавяцца праблемамі свайго рэгіёну, маюць ўласнае меркаваньне й не баяцца яго выказваць, пажадана не ангажаваныя ў палітычны рух і маюць жаданьне ўплываць на пазытыўныя зьмены ў сваім рэгіёне. Прыняць удзел у праграме могуць і ініцыятывы, якія займаюцца культурніцкімі праектамі (арганізацыя выставаў, кінапаказаў, тэатральных імпрэзаў і г.д. ), валянтэрскія ініцыятывы.

Каб прыняць удзел у праграме, неабходна даслаць на эл. адрас [email protected] заяўку з наступнай інфармацыяй: інфармацыя пра групу (колькасьць чалавек, узрост, што аб’ядноўвае, як склалася група); што цікавіць групу, што атрымалася зрабіць разам (напрыклад, распаўсюд інфармацыі, арганізацыя канцэрта, паказ фільма); на каго накіраваная праца групы, каму імкнецца дапамагаць, для каго ладзіць мерапрыемствы; кантактная асоба (эл. адрас, skype, тэлефон, горад, у якім працуе ініцыятыва).

Апошні тэрмін падачы заявак: 17 лістапада 2014 г.

Больш інфармацыі пра праграму – па спасылцы.

Паводле www.adukacyja.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика