Праграма накіраваная на ўмацаваньне патэнцыялу эўрапейскага культурнага й творчага сэктару для працы на міжнародным і транснацыянальным узроўнях, для садзейнічаньня цыркуляцыі культурных і творчых працаў і мабільнасьці творцаў і дзеячоў культуры, у прыватнасьці, мастакоў.
Яна таксама мае на мэце паляпшэньне доступу да эўрапейскіх культурных і творчых працаў і пашырэньне сваёй прадстаўленасьці на новых тэрыторыях. Праграма таксама закліканая садзейнічаць выкарыстаньню інавацыяў у галіне творчасьці й культуры.
Праграма падтрымлівае праекты, накіраваныя на:
— разьвіцьцё навыкаў, кампэтэнцяў ды інавацыяў, асабліва зьвязаных з адаптацыяй да лічбавых тэхналёгіяў;
— тэставаньне інавацыйных падыходаў разьвіцьця аўдыторыі;
— праверку новых мадэляў бізнэсу й кіраваньня;
— пашырэньне міжнароднага супрацоўніцтва й кар’ернага росту ў Эўразьвязе й за яго межамі;
— палягчэньне доступу да прафэсійных магчымасьцяў;
— арганізацыю міжнароднай культурніцкай актыўнасьці, напрыклад, турыстычных мерапрыемстваў, фэстываляў і выставаў;
— падтрымку цыркуляцыі эўрапейскай літаратуры.
Да ўдзелу запрашаюцца культурніцкія арганізацыі, у якіх працуюць, як мінімум, тры партнэры. Праграма не прадугледжвае ўдзелу індывідуальных заявак.
Праекты могуць ахопліваць адну або некалькі культурных і творчых галінаў, або быць міждысцыплінарнымі.
Падрабязная інфармацыя й правілы падачы заявак – па спасылцы.
Апошні тэрмін падачы заявак: 7 кастрычніка 2015 г.
Паводле by.odb-office.eu