Польска-Амэрыканскі Фонд Свабоды, Фонд “Барусія”, Калегіюм Усходняй Эўропы ім. Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць прыняць удзел у праграме “Навучальныя візыты ў Польшчу” (Study Tours to Poland).
Да ўдзелу запрашаюцца пасьпяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадзкім жыцьці й адпавядаюць наступным фармальным патрабаваньням:
– узрост – ад 18 да 21 году (народжаныя 1 студзеня 1993 – 30 чэрвеня 1996),
– грамадзяне Беларусі, Малдовы, Украіны ці Расеі,
– навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне ці Расеі,
– не прымалі раней удзелу ў праграме Study Tours to Poland.
Каб прыняць удзел, неабходна падаць сканы адпаведных дакумэнтаў і запоўніць анляйн-анкету. Пералік дакумэнтаў і анкета – па спасылцы.
Кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове. Інфармацыю аб выніках конкурсу кожны з кандыдатаў атрымае індывідуальна да 15 жніўня 2014 г.
Візыты адбудуцца ў кастрычніку й лістападзе 2014 (дакладныя даты ўдзелу будуць паведамляцца прынятым удзельнікам індывідуальна). Працягласьць візыту – 12 дзён.
Арганізатар бярэ на сябе выдаткі па падрыхтоўцы й рэалізацыі праграмы, па пражываньні й харчаваньні на тэрыторыі Польшчы падчас візыту.
Удзельнікі атрымаюць запрашэньні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу.
Апошні тэрмін падачы заявак: 6 ліпеня 2014 г.
Поўная інфармацыя аб умовах – на сайце праграмы.
Паводле nastaunik.info