Амбасада Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі абвяшчае прыём заявак на фінансаваньне праектаў у межах Праграмы малых грантаў.
Мэта праграмы – падтрымка разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці. Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць рэформам рынкавай эканомікі, грамадзкаму дыялёгу, ахове й падтрымцы грамадзкіх інтарэсаў, сацыяльнаму разьвіцьцю й ўзмацненьню мясцовых супольнасьцяў, мясцоваму самакіраваньню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых групаў насельніцтва, гендэрнай роўнасьці, захаваньню культурнай і прыроднай спадчыны, вырашэньню экалягічных і чарнобыльскіх праблемаў.
Да ўдзелу запрашаюцца зарэгістраваныя беларускія грамадзкіх арганізацыі. Праграма малых грантаў фінансуе толькі тыя заяўкі, якія зьмяшчаюць дакладны, добра распрацаваны плян дзейнасьці па праекце й маюць выразнае апісаньне таго, як будуць дасягнутыя мэты праекта і якім чынам яны адпавядаюць прыярытэтам і тэмам праграмы.
Заяўкі падаюцца на ангельскай і беларускай (альбо расейскай) мовах. Заяўкі мусяць уключаць рэзюмэ асноўных удзельнікаў праекту.
Формы заявак ды інструкцыі – па спасылцы.
Апошні тэрмін падачы заявак: 20 сьнежня 2014 г.
З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся па тэл. (017) 211-05-67, альбо праз эл. адрас: DFSGP@usembassy.minsk.by.
Больш інфармацыі – па спасылцы.
Паводле belarusian.minsk.usembassy.gov