ПРАГРАМА АКАДЭМІЧНЫХ АБМЕНАЎ ДЛЯ МАЛАДЫХ СПЭЦЫЯЛІСТАЎ

Праграма РFP (Professional Fellows Program) дае магчымасьць маладым спэцыялістам зь Беларусі павысіць прафэсійны ўзровень і прайсьці стажыроўку ўвесну 2015 г. у амэрыканскіх арганізацыях, якія зьвязаныя з разьвіцьцём інавацыяў і прадпрымальніцтва.

Мэты праграмы РFP – фармараваньне інавацыйнай экасыстэмы ў Беларусі, наладжваньне партнэрскіх сувязяў паміж беларускімі й амэрыканскімі інавацыйнымі супольнасьцямі, абмен досьведам, знаёмства з амэрыканскай культурай.

Патрабаваньні да кандыдатаў:
— узрост 25-35 гадоў,
— пражываньне на тэрыторыі Беларусі,
— валоданьне ангельскай мовай (для камунікацыі),
— праца ў інфраструктуры падтрымкі інавацыяў (органы адміністрацыі, некамэрцыйныя арганізацыі, вышэйшыя навучальныя ўстановы, бізнэс-інкубатары, тэхнапаркі, інстытуты разьвіцьця, прыватныя кампаніі й г.д.),
— магчымасьць выкарыстоўваць атрыманы досьвед у разьвіцьці інавацыяў і прадпрымальніцтва.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна запоўніць анкету на сайце.

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 сьнежня 2014 г.

За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся да каардынатаркі праграмы Вольгі Івановай праз эл. адрас: olga.ivanova.ba2014@gmail.com.

Паводле by.odb-office.eu

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика