Пераслед супрацоўнікамі МУС Змітра Карашкова

Супрацоўнікі МУС працягваюць пераследваць кардынатара грамадзянскай ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць» Змітра Карашкова. Усе апошнія падзеі, пачынаючы са звальнення з працы, Зміцер звязвае з падзеямі на Майдане.

Актывіст паведаміў:

Сення мяне выклікалі па позве ў следчы камітэт.  Я лічу, што гэта звязана з падзеямі ва Украіне, з маім выступам са сцэны Майдана, які адбыўся ў ноч з 6 на 7 студзеня. Таксама цікавіліся, дзе я быў апошнія два тыдні, што я рабіў у Менску. Я ўпэўнены, што інфармацыя аб маім адміністрацыйным арышце ў іх мелася.

Зміцер таксама дадаў, што следчыя вельмі цікавіліся месцазнаходжаннем і кантактнымі дадзенымі сустаршыні «Маладога Фронту» Андруся Цянюты.

Следчы пацікавіўся, ці не збіраецца Зміцер з’язжаць куды-небудзь цягам двух тыдняў. На гэтым размова была скончана.

Гомельская кааліцыя «Наша Альтэрнатыва» падтрымлівала з самага пачатку ўкраінскі народ у барацьбе за свае правы. Актывісты і самі ездзілі на Майдан, дзяліліся інфармацыяй аб падзеях ва Украіне з пункту гледжання ўкраінскага грамадства, а не расейскіх СМІ.

Нагадаем, Зміцер Карашкоў разам са Станіславам Була былі асуджаны на 15 і 11 сутак адпаведна за акцыю салідарнасці з украінскім народам пад амбасадай Расеі у Менску.

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика