Памятная манета Нацбанка Беларусі стала пераможцам міжнароднага конкурсу «Манета года — 2015»

Медна-нікелевая памятная манета Нацыянальнага банка Беларусі «БПС-Сбербанк. 90 гадоў» заняла першае месца на міжнародным конкурсуе «Манета года» (Coin of the Year, COTY) у намінацыі «Найбольш значная сучасная падзея». У конкурсе ўдзельнічалі манеты, выпушчаныя ў абарачэнне ў 2013 годзе, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Распрацоўка эскізнага праекта манеты-пераможцы выконвалася мастаком Нацыянальнага банка Святланай Някрасавай. На манеце выяўлена дрэва жыцця, у галінах якога размешчаны знак ААТ «БПС-Ашчадбанк». У аснове кампазіцыі ляжыць ідэя, што «БПС-Ашчадбанк», падобна жывому дрэву, пастаянна знаходзіцца ў працэсе росту і развіцця і да свайго юбілею падыходзіць квітнеючым і поўным сімвалаў дастатку і шчасця. На аверсе манеты — нацыянальны арнамент, які сімвалізуе багацце і поспех у гаспадарчай дзейнасці чалавека, пiша «БелаПАН» 

На конкурс «Манета года» было прадстаўлена каля ста манет розных краін. Лепшыя вызначаліся 80 членамі журы ў 10 намінацыях. На агульным конкурсе бясспрэчным лідарам прызнана залатая манета серыі «Клімт і яго жанчыны», наміналам 50 еўра, адчаканеная ў Аўстрыйскім манетным дворы. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла падчас 44-га Сусветнага кірмашу грошай у Берліне 31 студзеня 2015 года.

Заснаваны больш за 20 гадоў таму конкурс быў арганізаваны для ўдасканалення дызайну, спосабаў збыту, павышэння эстэтычнай каштоўнасці і якасці чаканкі сучасных манет.

Нацыянальны банк Беларусі ўдзельнічае ў гэтым прэстыжным міжнародным конкурсе з 2005 года і яго манеты ўжо некалькі разоў перамагалі ў розных намінацыях

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика