У Маскве на 84-м годзе жыцця памерла актрыса тэатра і кіно Людміла Іванова.
ria.ru
Прычыну смерці ў 13-й гарадской клінічнай бальніцы, куды актрыса паступіла ў канцы верасня, не паведамляюць.
Людміла Іванаўна Іванова нарадзілася 22 чэрвеня 1933 года ў Маскве. Скончыла школу-студыю МХАТ, і ў 1957 годзе паступіла ў тэатр «Сучаснік», дзе і прапрацавала ўсё жыццё.
Яна знялася ў больш чым 80 фільмах, сярод якіх «Самая абаяльная і прывабная», «Палёты ў сне і наяве», «Нябёсы абяцаныя», «Зайздрасць богаў».
Але найбольшую вядомасць актрысе прынесла роля Шурачкі ў фільме Эльдара Разанава «Службовы раман».
У 1990 годзе Людміла Іванова заснавала дзіцячы музычны тэатр «Экспромт» і стала яго мастацкім кіраўніком.