З 25 красавіка па 7 траўня 2015 г. Міжнародны журналісцкі праект Унівэрсытэта Джонса Хопкінса (Johns Hopkins University’s International Reporting Project (IRP)) ладзіць рабочую паездку для журналістаў у Нэпал. Паездка будзе прымеркаваная да заканчэньня праекту “Мэты разьвіцьця тысячагодьдзя” і прыняцьця новых “Мэтаў устойлівага разьвіцьця”, а таксама будзе сканцэнтраваная на асьвятленьні тэмаў здароўя ды разьвіцьця ў Нэпале.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты-наватары, блёгеры, уплывовыя карыстальнікі сацыяльных мэдыяў ды прафэсіяналы ў сфэры мэдыяў.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анляйн-заяўку й даслаць эсэй памерам ня менш за 800 словаў на тэму, якая будзе асьвятляцца падчас паездкі.
Арганізатары бяруць на сябе транспартныя й візавыя выдаткі, пражываньне ў гатэлі, харчаваньне й выдаткі на карыстаньне мясцовым транспартам.
Апошні тэрмін падачы заявак: 16 лютага 2015 г.
Больш інфармацыі – па спасылцы.
Паводле baj.by