У лабараторыі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны днём 8 мая адбыўся выбух.
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, надзвычайнае здарэнне адбылося падчас доследаў, якія праводзіў навуковы супрацоўнік. У яго руках адбыўся выбух колбы без наступнага гарэння.
З рэзанай ранай рукі супрацоўнік універсітэта дастаўлены ў бальніцу, іншых пацярпелых няма.
Абставіны здарэння высвятляюцца.