Падары дзецям сонца

23 снежня вясёлыя казачныя персанажы падарылі маленькім выхаванцам Гомельскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў вёсцы  Бярозкі, дабрачынную навагоднюю ёлку. Сустрэча з Дзедам Марозам , Снягурачкай, беларускамоўнымі казачнымі персанажамі  , нечаканыя сюрпрызы і прыемныя падарункі чакалі малышоў. Клопатам і ўвагай у гэты дзень былі атулены дзеці-сіроты – пры жывых бацьках… якія з-за алкагольнай залежнасці пазбавілі сваіх уласных дзяцей – сям’і, усмешак . А часам і магчымасці добра харчавацца, цёпла спаць. памыцца па чалавечы і пацалаваць матулю і татулю нанач… Жыццё не заўсёды ўсміхалася гэтым дзецям, і арганізатары мерапрыемства, пастараліся зрабіць усё ад іх залежнае, каб сёлетняя сустрэча ля прыгажуні-ёлкі пакінула ў душы кожнага малыша добры след. Нездарма ж Свята Божага Нараджэння і Новы год называюць любімым дзіцячым святам! Напачатку святочнай праграмы хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі навагодняе прадстаўленне, падрыхтаванае звычайнымі жыхарамі Гомеля якія каб падарыць дзецям Свята пераапрануліся у казачных герояў. Потым свята працягвалася ля навагодняй прыгажуні-ёлкі, дзе ў суправаджэнні казачных персанажаў, Святога Мікалая ,Снягурачкі Балотнага чорта і Лесавіка дзеці расказвалі вершы, вадзілі карагоды, гулялі у рухавыя гульні.
Адным з самых прыемных момантаў ранішніка для дзяцей стала атрыманне падарункаў якія прадставілі неабыякавыя жыхары Гомеля.  Напрыканцы святочнай праграмы дзець станчылі разам з казачнымі героямі і праспявалі калядную песню “Звон звініць”.

Хопіць піць трэба жыць 26Хопіць піць трэба жыць 18Хопіць піць трэба жыць 21Хопіць піць трэба жыць 23Хопіць піць трэба жыць 20Хопіць піць трэба жыць 19Хопіць піць трэба жыць 27Хопіць піць трэба жыць 2Хопіць піць трэба жыць 15Хопіць піць трэба жыць 9Хопіць піць трэба жыць 17
PS. Сябры “Нашай Альтэрнатывы “ выказваюць шчырую падзяку жыхарам г Гомеля: Аляксею, Алене, Алесі, Анастасіі, Вользе Б і Вользе Л , Максіму і Таццяне –  за дапамогу у арганізацыі Свята і Вашу працу, дзякуючы якой –  свет становіцца лепшы!
Асабістая падзяка Спадару Андрэю, Уладзіміру і Кастусю, за салодкія пачастункі для дзетак.

Уласная іфармацыя  ТВ

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика