Падарожжа ў Еўропу – Вільня

Надакучыла сядзець дома? Адпачынак працягвацца, а ты бавіш час на дачы? Не трэба так! Айда падарожнічаць!

 

Актывістка кааліцыі “Наша Альтэрнатыва” Наталля і Андрусь з “Маладога Фронту” з мінімальнымі фінансамі, мінімальным валоданнем замежных моў вырашылі праверыць, наколькі лёгка падарожнічаць па Еўропе. Якая яна ўвогуле, гэта Еўропа?

Дзеля эканоміі сродак было вырашана ехаць аўтаспынам. Дарога ад Менску да Вільні заняла 4 гадзіны.

 

Vilnya3

 

“Мяжу пераходзілі, канешне, пешшу, – кажа Наталля. – Першае адрозненне, якое моцна кідаецца ў вочы – гэта спецыяльная пешаходная дарожка для пешаходаў. У Беларусі мы ішлі сярод машын. Таксама у Літве па трасе шмат дзе стаяць біапрыбіральні, без спецыфічных пахаў”.

Вільнюс заварожвае сваёй прыгажосцю. Гістарычны цэнтр знаходзіцца ў пяці хвілінах ад чыгуначнага вакзала. Старая Вільня пачынаецца з Вострай Брамы.

Vilnya10

 

Вострая Брама была пабудаваныя ў перыяд з 1503 па 1522 як частка абарончых пабудоў Вільні, сталіцы Вялікага княства Літоўскага. У сярэднявечных гарадах існаваў звычай змяшчаць на гарадскіх брамах іконы, каб абараніць горад ад захопаў і дзеля бласлаўлення падарожнікаў. Так у Вострай браме была змешчана Ікона Маці Божай Міласэрнасці — Вастрабрамскай.

Непадалёк, калі спусціцца на 50 метраў, знаходзіцца танны хостал. Пакой для адпачынку, кухня, дзе можна прыгатаваць сабе ежу, інтэрнэт ды кампутары.

 

Vilnya11 Vilnya12 Vilnya13

 

Расейскую мову ў Вільне ведаюць многія. Але калі ж так здарылася, што Вы не разумееце адзін аднаго – інтэрнэт-перакладчык ці размоўнік дапаможа. Бясплатны WiFi у Вільні сустракаецца вельмі часта.

 

Vilnya14

 

У Вільні заўжды шмат маладзёнаў на вуліцах. На плошчы Лукішкі многія дзьмуюць мыльныя пузырыкі, сядзяць на траве. Там жа, на гэтай плошчы, быў павешаны і славуты беларускі рэвалюцыянер – Кастусь Каліноўскі. Насупраць плошчы месціцца музей генацыду.

 

Vilnya15 Vilnya16 Vilnya17 Vilnya18 Vilnya19

 

Вільнюс – невялікі горад, і ўсе самыя галоўныя славутасці знаходзяцца побач, паглядзець іх можна нават за адзін дзень. Кафедральная плошча, Кафедральны сабор, Помнік Гедыміна, Ратушная плошча, Бастыён абароннай сцяны Вільні, Гара Трох Крыжоў і многае-многае іншае.

Пабываўшы хоць раз у Вільні, палюбіш яе назаўжды.

 

Vilnya20

 

А яшчэ ў Вільні шмат вялізных крам, заўжды бываюць зніжкі. Порцыі ежы ў кавярнях значна большыя за нашыя. І вельмі-вельмі смачныя.

 

Vilnya9

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика