На новай купюры ў 100 рублёў выяўлены Нясвіжскі замак Радзівілаў – перліна беларускай архітэктуры, аб’ект са спісу UNESCO.
Напачатку – прыкол. Купюры надрукаваныя ў 2009 годзе. Таму купал на замкавай вежы (які быў прызнаны памылковым) намаляваны так:
Тады ён і напраўду выглядаў так:
Аднак у 2012 годзе, перад адкрыццём, купал замянілі на правільны. Цяпер ён выглядае так:
Гэта ўсё яшчэ можна зразумець і патлумачыць. Аднак прыгледзімся да ўсходняй галерэі (на малюнку гэты корпус злева ад галоўнага):
У рэальнасці ён выглядае (апошнія 250 гадоў) так:
Пяць вокнаў пераўтварыліся ў чатырнаццаць!
З заходняй галерэяй (якую цалкам зруйнавалі ў працэсе «рэстаўрацыі») таксама праблемы.
Выгляд на купюры:
Выгляд у рэальнасці (фота Віктара Малышчыца):
У ніжнім шэрагу ўзніклі два вялікія акны, а арка-праход знікла ўвогуле! Верхні шэраг застаўся фальш-вокнамі, хоць у часе рэстаўрацыі іх перарабілі на сапраўдныя.
Да драбязы кшталту колькасці комінаў і мансардных акенак чапляцца ўжо не буду.
Што скажа Нацбанк на такія грубыя памылкі на новай банкноце?..