НОВЫЯ ПАДРАБЯЗНАСЦІ ЗАКРЫЦЦЯ КЛЮБА “ЕЎРОПА”

Не сакрэт, што ў нашай краіне гульявыя клюбы плоцяць павышаны падатак. І зусім не пазбаўлены дадатковых выплат. Рэгіструецца ня толькі кожны касавы апарат,а і гульнявыя сталы. Адчыніць кзіно з вялікай колькасцю сталоў есць пэўнай рызыкай, бо з павелічэннем колькасці месцаў для гульні расце і кошт падатка.

  Ня дзіва, што часам гаворка заходзіць пра парушэнні з боку гульнявых устаноў. Амаль заўжды гэта цягне за сабой прыпыненне працы на няпэўны тэрмін і магчыма закрыццё, бо калі памяшканне арандуецца, то даводзіцца ўсё роўна плаціць за памяшканне.

  У Гомелі таксама адбываюцца зачыненні казіно. Нядаўні выпадак–клюб “Еўропа”.

           Клюб “Еўропа”быў зачынены ў мінулы чацвер. У гэты дзень сюды прыбылі ўзброеныя аўтаматамі людзі, хутчэй за ўсё супрацоўнікі КДБ.

       Узброеныя людзі абышлі ўвесь комплекс, потым быццам бы вынулі з кампутараў носьбіты памяці. Людзей у форме цікавіла змесціва флэш-карт і цвёрдых дыскаў  службовых кампутараў. Носьбіты памяці паводле апошніх паведамленняў выняліся і з гульнявых аўтаматаў.Пасля візіту сілавікоў клуб зачыніў свае дзверы на невядомы тэрмін.

  Сярод прычын закрыцця неафіцыйныя  крыніцы назвалі магчымыя фінансавыя парушэнні ў дзейнасці клуба. Еўропа–адзін са шчодрых укладальнікаў у гарадскі бюджэт.

    Прычыны не названы і па сённяшні дзень, хоць .Няма нават чутак.  Сёння журналісту ТВ удалося атрымаць дадатковую інфармацыю. Чалавек , блізкі да офіса клуба “Еўропа ” паведаміў, на ўмовах ананімнасці наступнае. Выняцце флэшак з кампутараў і усе наступныя падзеі  ў будынку “Еўропы” ёсць усяго толькі нагодай для глыбокага пранікнення ў дзейнасць клуба напрацягу апошняга часу. Канкрэтна сілавікоў займалі фінансаыя парушэнні. Нажаль, атрымаць канкрэтную інфармацыю аб вобласці гэтых парушэнняў, а іх магчыма як мінімум дзве–выплаты падаткаў у бюджэт ці гульнявая дзейнасць клуба нам  не ўдалося. Толькі вядома, што  выняццё носьбітаў памяці з гульнявых аўтаматаў было проста “пахадзе і фармальна”–сілавікі канкрэтна ведалі, за чым прыйшлі і што мусілі шукаць.

Джафар Арысметаў.спецыяльна для ТВ

  

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика