НОВАЯ АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА ЛЯТУЧАГА ЎНІВЭРСЫТЭТУ

5 лістападу распачаўся набор на новую адукацыйную праграму Лятучага ўнівэрсытэту.
Лятучы ўнівэрсытэт прапануе адукацыю ў Школах Магістраў гульні, разьлічаных на невялікія групы, якія ў шчыльнай камунікацыі з Настаўнікамі – беларускімі мысьлярамі ды інтэлектуаламі – будуць супольна займацца інтэлектуальнай працай. Навучаньне будзе весьціся ў наступных школах: Школа Гісторыі ідэяў, Мэтадалягічная школа, Школа ВКЛ, Школа сацыяльна-філязофскай аналітыкі. Усе Школы разьлічаныя на два з паловай гады: са студзеня 2016 па травень 2018 году.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць заяўку і даслаць матывацыйны ліст.
Больш падрабязна пра ўмовы паступленьня – па спасылцы.
У новай праграме Лятучага ўнівэрсытэту застаецца традыцыйны адукацыйны фармат – курсы, якіх у гэтым годзе будзе восем. Каб трапіць на курсы, неабходна падаць заяўку. Заяўляцца можна на любую колькасьць курсаў.
Апошні тэрмін падачы заявак: 5 сьнежня 2015 г.
Больш інфармацыі – па спасылцы.

спасылцы.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика