Новае кола агляду запрацуе 3 ліпеня

Кола агляду Як паведамляе прэсавая служба Гомельскага гарвыканкама, у цэнтральным парку горада Гомеля плануюць адкрыць новае кола агляду ўжо 3 ліпеня. Запуск атракцыёну прымеркаваны да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Старое кола агляду, якое працавала ў Гомелі з 1978 года, было дэмантавана сем гадоў таму. І зараз у горадзе будзе ўсталяваны новы атракцыён, на якім можна будзе пракаціцца ўжо праз паўтара тыдні. Па словах генеральнага дырэктара Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Аляксандра Госцева, новае «чортава кола» будзе 30-ці метровай вышыні, у яго будзе 16 закрытых кабінак з кандыцыянерамі, якія сагрэюць у халоднае надвор’е і выратуюць ад спёкі ў летнія дні. Кола спраектавана такім чынам, што пракаціцца на ім змогуць і людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Кошт новай забавы складзе 20 тысяч рублёў.

Нагадаем, выраблена гомельскае кола адным з сусветных вытворцаў атракцыёнаў, а яго мантажом займаюцца беларускія працоўныя пад кіраўніцтвам італьянскіх спецыялістаў.

Паводле СБ

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика