«Нестандартны варыянт» на змену Ice Bucket Challenge: школьнікі выклікаюць адзін аднаго чытаць вершы на беларускай мове (відэа)

Акцыю «Нестандартны варыянт» арганізаваў Нацыянальны адукацыйны партал сумесна з сярэдняй школай № 3 Нароўлі.

Умовы амаль такія ж, як і ў Ice Bucket Challenge, толькі школьнікі ня абліваюцца халоднай вадой, а чытаюць на памяць творы беларускіх аўтараў, якія вывучаюцца ў школе, піша «gomelmedia» За тры дні пасля выкліку трэба падрыхтаваць свой ролік працягласцю не больш трох хвілін, затым, як і належыць, кінуць выклік адной са школ вобласці або Мінска. Відэа павінна адрознівацца «нестандартным падыходам да прапагандзе твораў беларускай літаратуры».

У акцыі ўжо прынялі ўдзел некалькі навучальных устаноў краіны, у тым ліку і Гомельскі гарадскі ліцэй № 1. У Кургана Славы хлопцы прачыталі верш Аркадзя Куляшова «Камсамольскі білет». Ліцэісты БДУ распавялі верш Максіма Багдановіча «Пагоня»

 

[su_youtube url=»http://www.youtube.com/watch?v=0_wIvly4iDQ»]

 

 

[su_youtube url=»http://www.youtube.com/watch?v=tMVh7gEfz3A»]

 

[su_youtube url=»http://www.youtube.com/watch?v=P5KhJX6_izQ»]

 

[su_youtube url=»http://www.youtube.com/watch?v=wHRpgfqKMkI»]

 

На сайце «Национального образовательного портала» ідзе галасаванне.

 

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика