Акадэмія Deutsche Welle у супрацы з Унівэрсытэтам Бона праводзяць набор на зімовы сэмэстар навучаньня па магістэрскай праграме па мэдыях й камунікацыі. Працягласьць навучаньня складае чатыры сэмэстры. Пасьпяховыя студэнты атрымаюць ступень “Master of Arts (M.A.)”. Магчыма атрыманьне стыпэндыі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя журналісты, мэдыямэнэджэры, супрацоўнікі аддзелаў камунікацыі. Асабліва вітаюцца кандыдаты з краінаў разьвіваючыхся рэгіёнаў, у т.л. з Усходняй Эўропы. Кандытаты мусць мець ступень бакаляўра, мінімум адзін год прафэсійнага досьведу, добра валодаць нямецкай і ангельскай мовамі.
Апошні тэрмін падачы заявак: 31 сакавіка 2015 г.
Падрабязная інфармацыя пра праграму, а таксама ўражаньні выпускнікоў Акадэміі – па спасылцы.
Паволе ampby.org