Пачынаецца прыём заявак на ўдзел у новым раўндзе праекту “Study Visits in Gdynia”.
Удзельнікі з Беларусі, Малдовы і Ўкраіны пазнаёмяцца з Польшчай, трапяць у польскія дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі. Яны атрымаюць магчымасць пабачыць, як супрацоўнічаюць урад, НДА, бізнэс і СМІ, даведаюцца, праз якія цяжкасці прайшлі палякі на шляху да таго, каб стаць часткай Еўропы.
Перыяд – 3-14 красавіка 2017 года. Лакацыя – Гдыня, Польшча.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
мець грамадзянства адной з названых краін;
добра валодаць рускай мовай;
узрост – ад 18 гадоў.
Праграма навучальнага візіту доўжыцца 11 дзён у групе з 12-15 удзельнікаў. Сустрэчы адбываюцца непасрэдна ў офісах арганізацый, якія запрашаюць удзельнікаў, што дае магчымасць не толькі скантактавацца з супрацоўнікамі і задаць шмат пытанняў, але і пабачыць на ўласныя вочы, чым яны займаюцца і як праходзіць іх дзейнасць.
Працоўная мова – руская.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікі забяспечваюцца пражываннем у інтэрнаце, харчаваннем, мясцовым транспартам і невялікімі грашыма на мерапрыемствы праграмы. Таксама вяртаецца кошт квіткоў на праезд у абодва бакі, аказваецца падтрымка, каб атрымаць бясплатную шэнгенскую візу. Самастойна ўдзельнікі займаюцца візавымі справамі і аплочваюць страхоўку.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 15 студзеня 2017 года.
Вынікі будуць вядомыя на афіцыйнай старонцы праекту ў Facebook напачатку лютага.
Звязацца з арганізатарамі можна па е-адрасе studyvisits@cwm.org.pl.