На могілкі таксама прыехалі актывісты з Гомелю, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы, Ліды, Барысава. Усяго сабралася каля 50 чалавек.
Падчас ушанавання памяці беларуса, якога ва Украіне шануюць як народнага героя, выступілі з прамовамі лідар Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, бацька загінулага героя Міхаіл Жызнеўскі, мастакі Алесь Цыркуноў і Генадзь Драздоў, рэжысёр Аляксей Туровіч, актывісты Алена Талстая з Мінска, Уладзімір Кацора з Гомелю, Валеры Мінец з Ліды, Таісія Кабанчук з Бабруйску.
Вячаслаў Сіўчык
Беларус Міхалі Жызнеўскі, які ў 2005-м годзе быў вымушаны пакінуць Радзіму, дапамагаў у грамадска-палітычнай дзейнасці ўкраінскім нацыяналістам, быў сябрам самаабароны падчас украінскай рэвалюцыі Годнасці, загінуў у час жорсткіх сутыкненняў дэманстрантаў з праўладнымі спецпадраздзяленнямі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве 22 студзеня 2014 года.
26 лістапада 2014 года ў Кіеве ўсталяваны помнік Міхаілу Жызнеўскаму. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў беларуса ордэнам Героя Нябеснай Сотні, а таксама прызначыў пажыццёвую дапамогу бацькам беларуса, які аддаў жыццё за свабодную і еўрапейскую Украіну.
Бацькі загінулага Міхаіла Жызнеўскага
7 ліпеня 2015 года намаганнямі беларусаў на месцы пахавання Міхаіла Жызнеўскага ў Гомелі быў усталяваны помнік аўтарства скульптара Алеся Шатэрніка.
Удзячныя ўкраінцы не забываюць пра Міхаіла Жызнеўскага. Сёння прэзідэнт Украіны з жонкай наведаў помнік беларусу ў Кіеве. Увечары ва ўкраінскай сталіцы запланавана акцыя памяці.