У Светлагорску, удзельнікі аб’яднанай злачыннай групоўкі (АЗГ) скралі колы з аўтамабіля грамадскага дзеяча, кіраўніка руху салідарнасці «Разам» па гомельскай вобласці, інваліда першай групы Юрася Ляшэнкі.
Злачынства было учынена на пярэдадні прыезду у горад Вячаслава Сіўчыка і Алеся Макаева . Невядомыя у цывільным(а можа і не) у цёмны час сутак з аўтамабіля, які стаяў побач з пад’ездам дзе пражывае Юрась Ляшэнка, адкруцілі пярэднія колы. Пазбавіўшы такім чынам адзінага сродку перасоўвання чалавека з інваліднасцю!.
Злачынцаў не спыніў знак «інвалід» на стаянцы дзе стаяла аўто і тое што месца даволі такі «заўважанае» — аўтамабіль стаяў першы на стаянцы хаця побач у больш «бяспечным » месцы для злодзеяў стаялі іншыя аўтамабілі.
Чаму прадстаўнікі «АЗГ» выбралі менавіта яго аўтамабіль, Юрась лічыць не выпадкова:-
«З Вячаславам і Алесем я дамаўляўся аб’ехаць рэгіянальных актывістаў. Абмеркаваць будучую выбарчую кампанію, вырашыць бягучыя пытанні звязаныя з з указам 222. Усе гэта мы рабілі па тэлефоне… таму злачынцы аб гэтым ведалі і скралі колы каб сарваць паездку.
Аб дадзеным інцыдэнце я падаў заяву у МУС, але не веру што некага знойдуць . Іх знялі тыя самыя людзі, якія дасылалі паведамленні з пагрозай фізічнай расправы на электронную пошту. А ў мінулы раз, адкруцілі перад паездкай балты мацавання колаў і я ў дарозе ледзь не забіўся. Яны да гэтага часу не знойдзены . Мяркую. гэта тыя самыя людзі якія пад час маўклівых акцый хапалі людзей на вуліцы і выкрадалі іх на аўтамабілях без нумароў. Гэта «АЗГ», чальцы якой шмат разоў прабівалі пакрышкі і адкручвалі колы іншым палітычным дзеячам. Гэта злачынцы нашага часу…. ад іх можна чакаць усе…»
Зазначыў Спадар Юрась.