Нацбанк забараніў прымаць грыўну

Нацбанк Беларусі ад 10 ліпеня забараніў банкам прымаць у насельніцтва наяўную грыўну, паведамляе TUT.BY са спасылкай на крыніцу ў банкаўскіх колах.

 

 

Гэтае абмежаванне ўсталявалі да 1 студзеня 2015 года. Па словах крыніцы, такія меры звязаныя з вельмі складанай палітычнай сітуацыяй ва Украіне. Ён адзначыў, што сур’ёзныя праблемы ёсць і ў фінансавай сферы, таму немагчыма прадказваць тэмпы зніжэння курсу ўкраінскай валюты.

«На гэтым фоне ў памежных раёнах Беларусі з’явілася вялікая прапанова грыўны. Грамадзяне скуплялі беларускія рублі, замежную валюту, тавары. Прапанова грыўны было значна вышэй попыту», – адзначыла крыніца. У выніку ў банкаў аказваліся лішкі грыўны, якая хутка дэвальвуецца (з пачатку года яна абясцэнілася на 46%).

Цяпер банкі будуць толькі прадаваць рэшткі грыўны, бо паміж краінамі па-ранейшаму маецца сур’ёзны тавараабарот, узаемныя паездкі, у тым ліку на адпачынак.

Паводле ацэнкі экспертаў, такое рашэнне Нацбанка дасць магчымасць не дапусціць пагаршэння фінансавага становішча беларускіх банкаў.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика