Міжнародная асьветніцкая праграма Школа маладых мэнэджэраў публічнага адміністраваньня SYMPA праводзіць чарговы набор слухачоў. Праграма накіраваная на фарміраваньне супольнасьці маладых людзей, кампэтэнтных у сфэры дзяржаўнага кіраваньня. Удзельнікі атрымаюць веды ў сфэры паліталёгіі, эканомікі, рэгіянальнага разьвіцьця, мясцовага самакіраваньня, прыватна-дзяржаўнага партнэрства, электроннага кіраваньня, працы са СМІ ды грамадзкім меркаваньнем, інстытутаў ЭЗ.
Праграма складаецца з 4 навучальных сэсіяў, якія будуць праводзіцца ў Беларусі, Літве, Грузіі й Швэцыі. Працоўныя мовы: ангельская, беларуская, расейская. Слухачы курсу атрымаюць сэртыфікат Swedish Institute for Public Administration.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзкія актывісты, спэцыялісты ў сфэры адукацыі, сацыяльнай працы, бізнэсу і дзяржкіраваньня ва ўзросьце 25-40 гадоў, якія маюць вышэйшую адукацыю, стала жывуць у Беларусі й валодаюць ангельскай мовай.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку праз эл. адрас: info@sympa-by.eu Заяўка запаўняецца на ангельскай мове.
Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд, пражываньне, харчаваньне, інфармацыйныя матэрыялы.
Апошні тэрмін падачы заявак: 5 лютага 2015 г.
Падрабязьней – па спасылцы.