ААН у Беларусі абвяшчае набор у моладзевую кансультатыўную раду (МКР) – орган, які будзе прадстаўляць рэкамэндацыі Краінавай камандзе ААН па пытаньнях моладзі, а таксама ўдзельнічаць у мерапрыемствах агенцыяў ААН, якія закранаюць інтарэсы моладзі.
Патрабаваньні да кандыдатаў:
— узрост ад 14 да 31 году;
— добрае валоданьне расейскай і (або) беларускай мовамі, валоданьне ангельскай мовай зьяўляецца перавагай, але не абавязковае;
— прыхільнасьць справе разьвіцьця, абароне правоў чалавека й захаваньню міру ў адпаведнасьці з прынцыпамі ААН;
— здольнасьць і жаданьне прымаць удзел у глябальных ініцыятывах ААН па моладзеваму лідэрству й наладжваць прадуктыўныя сувязі паміж мясцовымі, рэгіянальнымі й глябальнымі ініцыятывамі;
— прыналежнасьць да моладзевых НДА ці нефармальных моладзевых групаў, а таксама моцныя лідэрскія якасьці;
— магчымасьць асабістага ўдзелу ў паседжаньнях і ў дзейнасьці Рады ў Менску.
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна падаць заяўку.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сьнежня 2014 г.
Больш інфармацыі пра конкурс – па спасылцы.
Паводле by.odb-office.eu