«Cёньня апынулася на Кальварыйскіх могілках. Наведалі родных, прыбралі магілы. Калі ішлі да магілы майго прадзеда, Станіслава Пішчала, які там пахаваны ў 1918 годзе, ўбачыла вось гэткую вусьціжную карціну, менавіта на месцы масавых растрэлаў рэпрасаваных зрабілі звалку смецьця….
Кожны год на гэтае месца прыходзяць людзі, і ня адзін раз, каб ўшанаваць памяць па нявінна забітым. Хутка Дзяды і мясцовыя ўлады ўжо падрыхтаваліся да свята… вось такі «помнік» наваялі… Людцы, нешта ж трэ рабіць.» — напісала на сваёй старонцы Алена Ждановіч.
У адміністрацыі Кальварыйскіх могілак паведамілі, што смецце ляжыць часова, піша «Новы час» . гэта адзінае шырокае месца, куды можа пад’ехаць трактар, каб яго забраць. З вузкіх праходаў супрацоўнікі могілак на тачках вывозяць смецце да агульнай кучы, куды пасля пад’зджае адмысловая тэхніка.
Супрацоўніца адміністрацыі Кальварыйскіх могілак заўпэўніла, што да Дзядоў усё будзе прыбрана і людзі, як і звычайна, змогуць ускласці кветкі і запаліць знічы.
Поблагодарить вы можете нас с помощью bitcoin кошелек:
12egPZnihAbjVQtZkY9qyktrEPC79KFwty
admin@spasemstranu.com
размещение/удаление и прочие услуги