МУС падтрымлівае ініцыятыву павысіць узрост продажу алкаголю да 21 года

 Міністэрства ўнутраных спраў падтрымлівае ініцыятыву ўстанавіць абмежаванне ўзросту продажу алкагольных напіткаў да 21 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС. “Мы падтрымліваем ініцыятыву дазволіць продаж спіртнога не з 18 гадоў, а з 21 года”, – сказалі ў МУС. Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, магчымасць купляць алкагольныя напіткі моладдзю старэйшай за 18 гадоў прыводзіць да 25-кратнага росту тых, хто назіраецца нарколагамі з-за алкагольнай залежнасці ва ўзросце ад 18 гадоў да 21 года, у параўнанні з колькасцю такіх асоб да паўналецця. Як паказвае практыка, спіртныя напіткі і піва ў начны час у асноўным рэалізуюцца ўжо нецвярозым грамадзянам, а таксама моладзі, што прыводзіць да іх спажывання ў грамадскіх месцах і становіцца першапрычынай учынення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя. Па выніках першага паўгоддзя 2017-га з агульнага ліку паўналетніх асоб, якія ўчынілі злачынствы ў стане алкагольнага ап’янення, грамадзяне ва ўзросце 18-20 гадоў складаюць 4,8 працэнта. У той жа час ад агульнай колькасці ўсіх паўналетніх грамадзян краіны асобы названага ўзросту складаюць менш як 3,6 працэнта. Такім чынам, увядзенне нормы, што прадугледжвае забарону на продаж алкагольнай прадукцыі асобам, якім менш за 21 год, дасць магчымасць выканаць патрабаванні падпраграмы “Папярэджанне і пераадоленне п’янства і алкагалізму” дзяржпраграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 гады. Палажэнні падпраграмы накіраваны на мінімізацыю негатыўных сацыяльных і эканамічных наступстваў п’янства і алкагалізму, зніжэнне аб’ёмаў спажывання насельніцтвам алкагольных, слабаалкагольных напіткаў і піва, а таксама садзейнічаюць зніжэнню правапарушэнняў, аздараўленню і захаванню генафонду нацыі, забяспечваюць дэмаграфічную бяспеку. Ініцыятыва адпавядае рэкамендацыям Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Адпаведныя абмежаванні паспяхова дзейнічаюць у ЗША, Украіне, Чылі, іншых краінах.
Крыніца: blr.belta.by
Нагадаем . Сябры ініцыятывы”Хопіць піць-Трэба жыць” на працягу доўгага часу выступалі менавіта за гэта -збіралі подпісы,пікеты  і праводзілі  паспяховыя кампаніі!
author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика