«Мова дзяцей Крочыць па Беларусі!

Заняткі «Мова дзяцей» прайшлі ў Светлагорску

У суботу 15 красавіка адбыліся выязныя заняткі «Мовы дзяцей», што праходзяць у Гомелі другі год.

На імправізаваным уроку беларускай мовы прысутнічала 6 дзетак. Разам яны знаёміліся, гралі ў гульні, рабілі размінку, вывучалі назвы ягад, глядзелі мульцік. Кожны ўдзельнік атрымаў памятны кубачак з выявай эмблемы заняткаў «Мова дзяцей».

Мова дзяцей Крочыць па БеларусіМова дзяцей Крочыць па БеларусіМова дзяцей Крочыць па БеларусіМова дзяцей Крочыць па БеларусіМова дзяцей Крочыць па БеларусіМова дзяцей Крочыць па БеларусіМова дзяцей Крочыць па БеларусіМова дзяцей Крочыць па Беларусі

Каардынатарка гуртка і старшыня Гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч дзеліцца:

Мы бачым, што такія заняткі зараз вельмі актуальныя. Гэта запатрабавана, таму што ў дзіцячых садках і школах бракуе беларускамоўнай адукацыі, але бацькі зацікаўлены ў тым, каб дзеткі з дзяцінства чулі дзве мовы, мелі магчымасць рэалізаваць сваё права на навучанне па-беларуску, былі білінгвамі ў сучаснай Беларусі, вучыліся разважаць на сур’ёзныя тэмы, што не дае сучасная адукпацыя.

Алеся Аўласевіч у мінулым годзе распрацавала метадычны дапаможнік па правядзенні заняткаў для дзетак, у Гомелі адбылося больш за 50 заняткаў.

Уласная інфармацыя ТВ

аватар автора
Zhukouski Kastus Журналист
Реальность без купюр

Закрепите на Pinterest