6-11 кастрычніка 2015 г. у Віле ды Мармэлэйра (Партугалія) пройдзе трэнінг PBA Make the Move II, прысьвечаны наладжваньню партнэрства сярод арганізацыяў, якія займаюцца моладзевымі абменамі. Задачы трэнінгу:
— Забясьпечыць магчымасьці для пошуку надзейных партнэраў у галіне моладзевай мабільнасьці;
— Дапамагчы ва ўсталяваньні трывалых кантактаў і партнэрства;
— Распаўсюдзіць інфармацыю пра магчымасьці лякальнага ўключэньня моладзевых групаў;
— Даць моладзевым работнікам інструмэнтар, які б дазволіў выступаць у якасьці трэнэраў;
— Забясьпечыць разуменьне ўплыву моладзевай мабільнасьці на лякальныя супольнасьці.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі й лідэры, якія працуюць у НДА, моладзевых цэнтрах, навучальных і грамадзкіх установах, якія гатовыя пашыраць моладзевы абмен у сваіх краінах.
Падрабязнасьці пра парадак падачы заяўкі – па спасылцы.
Усе выдаткі па ўдзеле ў трэнінгу кампэнсуюць арганізатары.
Апошні тэрмін падачы заявак: 19 чэрвеня 2015 г.
Паводле oeec.by