Цэнтар філянтропіі й новых лідэраў грамадзянскай супольнасьці (The Center on Philanthropy and Civil Society’s Emerging Leaders) запрашае прыняць удзел у міжнароднай стыпэндыяльнай праграме для маладых лідэраў. Стыпэндыяты змогуць рэалізаваць індывідуальны дасьледчы праект у Цэнтры выпускнікоў гарадзкога ўнівэрсытэту Нью-Ёрку. Акрамя таго, яны будуць наведваць штотыднёвыя сэмінары са спэцыялістамі-практыкамі трэцяга сэктару, дасьледаваць працу асноўных установаў і фундацыяў, сустракацца зь дзеячамі ў галіне філянтропіі й вывучаць амэрыканскі й міжнародны досьвед дабрачыннай дзейнасьці.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, якія займаюцца альбо плянуюць займацца дабрачыннай дзейнасьцю.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анляйн-заяўку.
Больш інфармацыі – па спасылцы.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 чэрвеня 2015 г.
Паводле ngo.by