Мінскія школьнікі змогуць бясплатна ездзіць грамадскім транспартам увесь год

Мінскія школьнікі змогуць бясплатна ездзіць грамадскім транспартам цэлы год, а не толькі падчас вучобы. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінскі гарадскі савет (№ 247 ад 16 лістапада). Гэты дакумент, які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, унёс змены ў ранейшай рашэнне «Аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў» (№ 232 ад 13 верасня 2016-га).

Адзначаецца, што для вучняў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі сталіцы прадугледжанае права на бясплатны праезд аўтамабільным транспартам агульнага карыстання, якi ажыццяўляе гарадскія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, гарадскім электрычным транспартам і сталічным метрапалітэнам.

Навучэнцы устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Мінска, якія жывуць на тэрыторыі Мінскага раёна, маюць права на бясплатны праезд аўтатранспартам агульнага карыстання, які здзяйсняе прыгарадныя аўтаперавозкі пасажыраў, ад месца жыхарства да месца вучобы і назад у перыяд з 1 верасня да 30 чэрвеня.

Навучэнцы мусяць мець даведку або электронную карту, якая пацвярджае навучанне ў адпаведных установах адукацыі.

Дакумент пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2017 года.

 

 

 

 

 

 

 

m.nn.by

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика