Мінская фабрыка выпусціла цукеркі з тэкстам пра сэксуальных школьніц

Мінская кандытарская фабрыка «Камунарка» выпусціла цукеркі з тэкстам пра сэксуальных школьніц на пакунку. Фотаздымак пачку цукерак пад назвай «Заодно» абнародаваў у сваім мікраблогу ў твітары вядомы спявак Вася Абломаў.

На ўпакоўцы выява дзвюх школьніцаў, за якімі цікуюць два мужчыны. А тэкст апісвае чэрвеньскую раніцу, калі незадаволеныя заспаныя мінакі сустракаюць школьнікаў, якія вяртаюцца з выпускнога вечара: «Наперадзе ідзе дзяўчына, сонечная такая, сэксуальная і смешная адначасова. Кароткая школьная сукенка, белы бант у валасах. Ідзе басанож, а ў руцэ, вядома, туфлі на высачэзных шпільках».

 

 

 

nn.by

 

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика