Моладзевы цэнтар Metsäkartano (Фінляндыя), які займаецца адукацыйнымі праграмамі, шукае дваіх валянтэраў зь Беларусі на кастрычнік 2014 г.
Асноўнай задачай валянтэраў будзе падрыхтоўка да міжнароднага мерапрыемства для мясцовай моладзі Poke the Globe, якое адбудзецца 24 кастрычніка й зьбярэ больш за 200 студэнтаў з паўночных рэгіёнаў Фінляндыі. Валянтэры будуць праводзіць майстар-клясы і арганізуюць “Культурніцкі кірмаш”, дзе прадэманструюць культуры сваіх краінаў. Падчас праекту валянтэры таксама наведаюць мясцовыя школы й правядуць “міжнародныя гадзіны” для вучняў, а таксама будуць займацца фізычнай працай на вольным паветры.
Да удзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросьце ад 20да 27 гадоў, якія дастаткова валодаюць ангельскай мовай, зацікаўленыя ў атрыманьні новага жыцьцёвага й валянтэрскага досьведу і могуць удзельнічаць у праекце з 1 па 31 кастрычніка 2014 г.
Валянтэру кампэнсуюцца выдаткі на пражываньне, харчаваньне, мясцовую страхоўку й візу, таксама будуць выдадзеныя невялікія грошы на кішэнныя выдаткі. Праезд зь Беларусі да Фінляндыі будзе кампэнсаваны арганізатарамі на 90% ад агульнага кошту квіткоў.
Каб стаць удзельнікам праекту, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе разам з рэзюмэ на ангельскай мове ў вольнай форме на эл. адрас: evsbelarus.@gmail.com з пазнакай у тэме: “EVS 2014 Finland 1 month”.
Апошні тэрмін падачы заявак: 31 ліпеня 2014 г..
Паводле nastaunik.info