«МакДональдс» плануе пабудаваць рэстараны ва ўсіх абласных цэнтрах

У бліжэйшыя 10 гадоў кампанія «МакДональдс» у Беларусі плануе пабудаваць 28 рэстаранаў у Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах. Пра гэта паведаміла кіраўнічы дырэктар кампаніі Вікторыя Данько ў Віцебску падчас цырымоніі адкрыцця першага рэгіянальнага рэстарана сеткі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па словах Вікторыі Данько, на дадзеным этапе развіцця кампаніі прыярытэт будзе аддавацца ўзвядзенню аб’ектаў у сталіцы. Гэта выклікана тым, што дзеючыя мінскія рэстараны працуюць з вялікай напругай, абслугоўваючы ў год не менш за 1,3 млн наведвальнікаў. Разам з тым пасля адкрыцця рэстарана ў Віцебску кампанія працягне экспансію ў рэгіёны, мае намер пабудаваць аб’екты ў кожным абласным цэнтры, хаця інфармацыя аб тым, які горад будзе наступным, пакуль не выдаецца. Акрамя таго, па словах Вікторыі Данько, «МакДональдс» у Беларусі трымае ў поле зроку і магчымасці будаўніцтва рэстаранаў у раённых цэнтрах, напрыклад у Оршы, Салігорску, Мазыры.

За 17 гадоў працы рэстараны «МакДональдс» у Мінску абслужылі каля 180 млн наведвальнікаў. Аб’ём інвестыцый кампаніі ў Беларусі за гэты ж перыяд перавысіў $25.7, у бюджэты рознага ўзроўню пералічана больш за Br733 млрд падаткаў і збораў, у тым ліку за 2013 год — Br173,5 млрд.

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика