Каля мінскага кінатэатра «Кастрычнік» кампанія «Санта Брэмар», якой належыць вытворчасць марозіва пад назвай «ТОП», усталявала лаўку з бясплатным wi-fi:
Лаўку паставілі некалькі тыдняў таму, але яна ўжо карыстаецца вялікім попытам, бо каля кінатэатра бракавала месцаў, дзе можна было б прысесці і адпачыць.
Каб скарыстацца бясплатным wi-fi, карыстальніку прыйдзецца ўвесці нумар тэлефона, на які прыйдзе пароль. Яшчэ адна ўмова карыстання — рэклама марозіва, якая будзе перыядычна паказвацца.