Лісты на беларускай мове да Кірыла Сілівончыка не прапускаюць. Пішуць на канвэрце, што «ліставаньне вядзецца толькі на расейскай», і адсылаюць назад, паведамяе «Наша Ніва«.
Нагадаем, у красавіку выязны Маскоўскі акруговы вайсковы суд пакараў 22-гадовага беларускага праграміста Кірыла Сілівончыка з Гомельшчыны двума гадамі калёніі-пасяленьня. У Ніжні Ноўгарад хлопец прыехаў на заробкі. Абвінавацілі Кірыла паводле артыкула «Публічнае апраўданьне тэрарызму альбо публічныя заклікі да яго».