ЛЕТНЯЯ СТАЖЫРОЎКА Ў TECHCHANGE ДЛЯ ВЭБ-РАСПРАЦОЎШЧЫКАЎ

Інстытут тэхналёгіяў і сацыяльных зьменаў TechChange абвяшчае набор на стажыроўку ў ЗША, якая пройдзе з 8 чэрвеня па 28 жніўня 2015 г. Праграма забясьпечыць практычную падрыхтоўку ў вэб-распрацоўцы, а таксама дапаможа авалодаць унікальнымі тэхналёгіямі, якія выкарыстоўваюцца для вырашэньня разнастайных глябальных праблемаў – ад стварэньня пратэзаў з 3D-прынтэра да барацьбы з малярыяй з выкарыстаньнем мабільных прыладаў.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты або нядаўнія выпускнікі, якія маюць як мінімум год працоўнага досьведу ў вэб-распрацоўцы або ў сумежнай сфэры.

Цягам трох месяцаў стыпэндыят будзе распрацоўваць вэб-праекты, зьвязаныя з адукацыяй, тэхнікай ды грамадзкай карысьцю. Праграма ўключае: вывучэньне Javascript (Node.js), PHP, Python, Django, Backbone.js, кіраваньне базамі дадзеных ды інш.; індывідуальную працу з настаўнікамі TechChange; навучальныя візіты ў арганізацыі, якія працуюць у галіне тэхналёгіяў і сацыяльных зьменаў.

Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку.

Штомесячная стыпэндыя складае 2000 даляраў ЗША. Стыпэндыят атрымлівае кампэнсацыю транспартных выдаткаў.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 лютага 2015 г.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: [email protected]

Паводле www.adukacyja.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика