Лепшы футбольны матч Беларусь – Украіна і паказальныя суды

Футбольны матч Беларусь—Украіна ў Барысаве ператварыўся ў дэманстрацыю ўкраінска-беларускай салідарнасці.

Беларускі і ўкраінскі сектары разам, па чарзе, скандавалі «Жыве Беларусь!».

Беларускі сектар скандаваў «Слава Украіне», а ўкраінцы адказвалі «Героям слава».

Акрамя таго, беларуская фан-зона зачынала «Разам!» А ўкраінская адказвала «І назаўжды!»

Выконвалі і знакаміты хіт пра Пуціна, які нарадзіўся ў адказ на расійскую агрэсію ва Украіне.

Гэта першы такі выпадак у матчах у Беларусі, піша “Наша Ніва

[su_youtube url=”http://www.youtube.com/watch?v=UedBkuuDHf0″]

[su_youtube url=”http://www.youtube.com/watch?v=UedBkuuDHf0″]

Дзесяткі балельшчыкаў з Украіны чакае суд у Беларусі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, фанатаў затрымліваў АМАП адборачнага матчу Еўра-2016 Беларусь – Украіна нібыта за нецэнзурную лаянку. Прэс-сакратар украінскага МЗС Яўген Перабійніс паведамляе пра 28 затрыманых заўзятараў каманды гасцей. У ПЦ «Вясна» сайту charter97.org паведамілі, што, паводле папярэдніх звестак, усяго ўчора было затрымана 37 заўзятараў.

«Верагодна, іх чакае штраф і дэпартацыя з краіны, а самым актыўным могуць прысудзіць 15 дзён арышту. Украінскія заўзятары мяркуюць, што беларускія праваахоўныя органы былі вельмі засмучаныя зместам песень і воклічаў украінскага сектара падчас матчу, але дзейнічаць сілавікі пастанавілі ўжо за межамі стадыёна», – піша ўкраінскае выданне.

Да развязвання пытання падключана пасольства Украіны ў Беларусі.

Разам з тым, як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нiвы», у Барысаве затрыманыя блізу 30 беларусаў.

Так, Арцёма Бабоўнікава арыштавалі за фаер і адвезлі ў Барысаўскі РАУС. Гэта бачылі журналісты. Затрымалі Улада Лобаха з Мазыра, які быў у бел-чырвона-белым шаліку. Ён пацвердзіў, што з ім у аўтазаку 30 чалавек. Ёсць інфармацыя, што затрымалі двух дзяўчат за ўкраінскую сімволіку.

Украінскім фанатам таксама масава забаранялі ўезд у Беларусь. Перад матчам былі затрыманыя некалькі беларускіх актывістаў.

На дадзены момант суды прайшлі на 12 затрыманымі пасля матчу на «Барысаў-Арэне» беларусамі.

Праваабаронца Марына Статкевіч з ПЦ “Вясна” паведаміла аб тым, што пры ёй асудзілі семярых украінцаў, а беларусаў асудзілі і адпусцілі па дамах – усім далі штрафы.

«Шасцярых украінцаў асудзілі на 5 сутак і аднаго – за 10, за кельцкі знак на налепках, які лічыцца фашысцкай сімволікай. Усе гэтыя сем чалавек – з вышэйшай адукацыяй, у некаторых нават два. Адзін з іх піша навуковую працу. Гэта значыць усё гэта – надзвычай адукаваныя людзі. Да іх ўжываюць адміністрацыйны артыкул 17.1 – нецэнзурная лаянка. Ніхто з іх не лаяўся, прызналася ў нецэнзурнай лаянцы толькі адна дзяўчынка.

Суды над беларусамі ўжо ўсе прайшлі: іх было 12 чалавек, усім прысудзілі штраф 600 тысяч рублёў », – сказала яна.

Прэзідэнт Украны паручыў міністэрству замежных спраў тэрмінова забяспечыць консульскую абарону для неадкладнага вызвалення і вяртання ў краіну ўсіх затрыманых пасля футбольнага матчу ў беларускім горадзе Барысаў, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта 

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика