У Навабеліцкім раёне Ільіч «падтрымаў» майдан у Кіеве і акцыю раварыстаў: ён недзе знайшоў пакрышку ад ровара і зараз дэманстратыўна паказвае яе казнакрадам ад «Піліпец і к.».
Чаму адбыліся такія змены з «Ільічом», наш карэспандэнт пацікавіўся ў мінакоў:
Спадар Уладзімір: «Мяркую, што «Ленін» папросту напалохаўся ўкраінскіх падзей і, баючыся рэцэдзіву ў Беларусі, пачаў падстройвацца пад змены, якія адбываюцца на постсавецкай прасторы. Паказвае грамадству, што ён не застаўся ў СССР, а прагрэсіруе,ў адрозненні ад сённяшняга кіраўніцтва горада і краіны, якія па старынцы замест рэформ спрабуюць ажывіць труп СССР у асобна ўзятай краіне».
Спадарыня Вольга: «Сапраўды — «Ленін заўжды малады» і жывей за ўсіх жывых, яму неабыякава, што адбываецца ў горадзе, ён бачыць перспектыву яго развіцця — стварэнне ўмоў для жыцця грамадзян, а не «дзерыбану бюджэту з набліжанымі», таму ўсё будзе ў нас добра, мы памятаем, што рабілі з казнакрадамі «Ленін і Сталін», і у гэтым накірунку адчыняюцца вялікія перспектывы»…
Уласная інфармацыя ТВ