Даступнае ці безбар’ернае асяроддзе ў шырокім сэнсе — гэта асяроддзе, якое стварае лёгкія і бяспечныя ўмовы для найбольшай колькасці людзей. І ў першую чаргу ад чалавека залежыць зручнасць яго перамяшчэння каля свайго дома і па горадзе.
Мы часта памылкова лічым, што ў безбар’ерным асяроддзі маюць патрэбу толькі людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Але ў даступным асяроддзі гэтак жа маюць патрэбу і пенсіянеры па ўзросту (2.400.000), 306,7 тыс. дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. Гэтак жа на тэрыторыі Беларусі пражывае 506,7 тыс. інвалідаў, дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Доля названых груп грамадзян складае 35 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва.
Няма ў горадзе месца для веласіпедыстаў. Не на ўсіх аварыйна-небяспечных пешаходных пераходах стаяць святлафоры.
Актывісты кааліцыі «Наша альтэрнатыва» прапаноўваюць усім жадаючым прыняць актыўны ўдзел у круглым стале: абмеркаваць праблему фізічных бар’ераў у горадзе і сумесна знайсці шляхі вырашэння.
Задача круглага стала: абмеркаванне праблем фізічных бар’ераў у Гомелі
Мэта круглага стала: шлях стварэння безбар’ернага асяроддзя
Удзельнікі: жыхары горада Гомеля
Пытанні для абмеркавання:
— актуальнасць праблемы наяўнасці фізічных бар’ераў у горадзе
— заканадаўства РБ, накіраванае на стварэнне безбар’ернага асяроддзя
— выпрацоўка сумесных дзеянняў для стварэння спрыяльнага безбар’ернага асяроддзя