Апошнім часам беларусы часта чуюць, што занадта дорага каштуюць беларускай дзяржаве: і за транспарт не даплачваюць, за камунальныя паслугі, шмат грошай трэба, каб нас лячыць, вучыць, даглядаць у старасці, але колькі нам, падаткаплацельшчыкам, каштуюць гэткія ўлады?
У сярэднім кожны працаўнік у Беларусі аддае дзяржаве каля Br 25 млн у год, заўважыў кіраўнік праекту «Кошт ураду» Уладзімір Кавалкін, перадае «belsat«
Ад 45% да 55% заробленых грошай кожнага звычайнага беларуса ідзе дзяржаве праз самыя разнастайныя падаткі. «Нават тыя людзі, якія часова не працуюць і якіх цяпер урад вырашыў называецца «лайдакамі», яны таксама насамрэч плоцяць падаткі. Яны плоцяць падатак на дадзеную вартасць, калі прыходзяць у краму і плоцяць акцызы, калі купляюць падакцызныя тавары. Таму насамрэч нават беспрацоўных людзей называць «лайдакамі», якія не плоцяць падаткі, не зусім справядліва», – падкрэсліў спадар Кавалкін.
[su_youtube url=»https://www.youtube.com/watch?t=202&v=a8zW5Fu3iYs»]