ААН у Беларусі сумесна зь Менскім дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі праводзіць рэспубліканскі конкурс творчых працаў “Гэта твой сьвет заўтра”, які прысьвечаны 70-годзьдзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу грамадзкасьці, перш за ўсё, моладзі, да тэмы ўстойлівага разьвіцьця, укараненьне ведаў пра ўстойлівае разьвіцьцё ў сыстэму адукацыі, разьвіцьцё творчых здольнасьцяў навучэнцаў.
Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:
— жывапіс (графіка, калаж і г.д.),
— фатаграфія (калаж, кампутарная графіка),
— вершы,
— песьні,
— відэаролікі.
Конкурсныя працы мусяць адлюстроўваць наступныя тэмы:
— Забесьпячэньне здаровага ладу жыцьця;
— Барацьба са зьмяненьнем клімату;
— Доступ да надзейных і ўстойлівых крыніцаў энэргіі для ўсіх;
— Рацыянальнае выкарыстаньне водных рэсурсаў;
— Ліквідацыя беднасьці ва ўсіх яе формах;
— Рацыянальнае кіраваньне лясамі, захаваньне флёры й фаўны, абарона экасыстэмаў плянэты.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы Беларусі ва ўзросьце ад 7 да 18 гадоў.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць працы праз паштовы адрас: 220053, Менск, Старавіленскі тракт 41, Менскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі (з пазнакай “Конкурс “Гэта твой сьвет заўтра”).
Інфармацыя пра ўмовы конкурсу й правілы афармленьне працаў – у файле.
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаныя дыплёмамі й каштоўнымі падарункамі. З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз тэл.: (017) 327 38 17 (Радзівіноўскі Віктар Уладзімеравіч, кіраўнік Дэпартамэнту грамадзкай інфармацыі ААН у Беларусі), (017) 233 89 29 (Сьнегірова Тацяна Юр’еўна, загадчыца выставачным сэктарам Менскага дзяржаўнага палацу дзяцей і моладзі).
Апошні тэрмін падачы заявак: 30 верасьня 2015 г.
Паводле by.odb-office.eu